Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 64 за последние 30 дней.

Ён быў аптымістам...   / Весялуха, Марына /

Доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Энгельс Дарашэвіч пакінуў гэты свет. Пэўны час працаваў і ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
"Вы сядзіце, а я песні буду пяяць"   / Весялуха, Марына /

Вялікі пласт спеўнай спадчыны беларусаў складаюць песні бяседныя, што спяваліся на святы, калі за аднім сталом збіраліся сваякі, сябры і суседзі. Менавіта такім песням прысвечаны новы выпуск праекта Tradycyja. Тут сабраныя запісы з архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі і запісы з прыватных архіваў даследчыкаў Таццяны Песнякевіч і Ірыны Мазюк, паэта Сяргея Панізніка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.10.2019
Рубрика: Наука и общество
Свята: калейдаскоп уражанняў   / Весялуха, Марына /

XXVI Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме атрымаўся вельмі яскравы, цёплы. Пасля яго застаўся цэлы калейдаскоп думак і ўражанняў. Гэты дзень яднае многія віды культуры, кірункі мастацтва, але галоўным яго гаспадарамі застаюцца літаратура і слова. Таму прыгожай традыцыяй стала правядзенне цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія". Старшынёй журы конкурсу выступіў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   06.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН
Неба, абрынься дажджом!   / Весялуха, Марына /

На Веткаўшчыне, у вёсках Казацкія Балсуны і Стаўбун, здаўна вераць: лета пачынаецца толькі пасля таго, як будзе праведзены старажытны абрад ваджэння і пахавання Стралы. Ён і ў нашы дні ладзіцца фальклорнымі калектывамі з удзелам навукоўцаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   31.05.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Доктар філасофіі Энгельс Дарашэвіч: "Аўтэнтычнасць выратуе народы"   / Весялуха, Марына /

Ужо з'яўляючыся вядомым філосафам, прафесар Энгельс Дарашэвіч захапіўся вывучэннем беларускага фальклору. Выключную ролю ў з'яўленні гэтага інтарэсу адыгралі яго сябры і калегі па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Конан і Зінаіда Мажэйка. Навукоўца распавядае пра тое, як пачалося гэта сапраўды гістарычнае сяброўства, і чаму беларусам варта асэнсавана вяртацца да каранёў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
"Плача небы над сталіцай, як жалобная струна..."   / Весялуха, Марына /

Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння выдатнай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Рыхтуецца да выдання збор яе твораў у чатырох тамах, два з якіх ужо пабачылі свет. Пра адметнасці работы з выданнем распавядае адна з яго ўкладальніц, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства іям Янкі Купалы НАН Беларусі Святлана Калядка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   16.11.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Маршрут экспедыцыі: Мінск - Тарту   / Весялуха, Марына /

Навуковы зборнік "Місія выканальная. Праблемы вывучэння фальклору" і тэматычны выпуск эстонскага электроннага часопіса Folklore, прысвечаны беларускай тэматыцы, прэзентавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра супрацоўніцтва з эстонскімі калегамі распаявадае загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоНаука и общество
Народам, нацыяй звацца   / Весялуха, Марына /

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі адсвяткаваў сваё 60-годдзе. Натуральна, адсвяткаваў, сабраўшы калег і паплечнікаў з нашай краіны і замежжа на вялікай міжнароднай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў». Гэты прадстаўнічы навуковы форум прайшоў у НАН ужо восьмы раз. Не дзіўна, што, каб павіншаваць інстытут з юбілеем, на ўрачыстае пасяджэнне завіталі высокія і званыя госці. Свае выіншаванні выказаў і Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   09.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
З ладдзі — на паветраны шар   / Весялуха, Марына /

Чым Полацк рыхтуецца здзіўляць гасцей Дня беларускага пісьменства? Запрошана больш як паўтысячы гасцей і больш за сотню журналістаў рэспубліканскіх СМІ. Праграма ўключае каля васьмі дзясяткаў імпрэз. Каб прасачыць за падрыхтоўкай да «Полацкіх чытанняў», што пройдуць у Полацкім дзяржаўным універсітэце, сюды завітаў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў. Універсітэт падышоў з поўнай адказнасцю да падрыхтоўкі навуковага форуму, сюды завітаюць вядучыя гуманітарыі на чале са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым і акадэмікам-сакратаром Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандрам Каваленем.

Источник: Звязда,   30.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Постаць, якая яднае   / Весялуха, Марына /

Шчодры мецэнат, яркі грамадскі дзеяч свайго часу, Эдвард Вайніловіч пакінуў па сабе выключна станоўчыя ўспаміны. Больш як год назад быў распачаты працэс беатыфікацыі (прызнання святым) Эдварда Вайніловіча. Сёлета, калі мы будзем адзначаць 170-годдзе Эдварда Вайніловіча, гэтая тэма зноў набывае важнасць. Тым больш істотная ініцыятыва надання яго імя адной з плошчаў сталіцы. Таму, каб абмеркаваць за круглым сталом перспектывы далейшых даследаванняў, сабраліся дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс і загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Унучак.

Источник: Звязда,   20.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Кнігі шукаюць чытачоў   / Весялуха, Марына /

Многія кнігі беларускіх пісьменнікаў-класікаў і сучаснікаў прыйшлі да нашага чытача менавіта дзякуючы выдавецтву «Мастацкая літаратура». Не так даўно выдавецтва адзначыла 45-годдзе. Пра пэўныя вынікі, прынцыпы дзейнасці ўстановы, а таксама планы на будучыню распавядае дырэктарвыдавецтва Алесь Бадак. Асаблівы гонар - серыя «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», для якой адбіраюцца найлепшыя творы беларускага прыгожага пісьменства за шмат стагоддзяў яго існавання. Гэта сумесны праект з Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   11.03.2017
Рубрика: НАН Беларуси
"Светлы след будзе вечна жывым"   / Весялуха, Марына /

У гэтым годзе наша краіна будзе шырока святкаваць 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Для беларускага народа яго спадчына, безумоўна, бясцэнная... але сёння, напярэдадні юбілею творцы варта згадаць зробленае, адзначыць здабыткі і вызначыць перспектывы развіцця багдановічазнаўства. У грунтоўнай гутарцы прынялі ўдзел літаратуразнаўцы, паэты, выдаўцы, практыкі паэтычнага перакладу, музейшчыкі. У тым ліку акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў і загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Міхась Тычына.

Источник: Звязда,   08.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Сустрэчы трэба цаніць   / Весялуха, Марына /

Кожны дэлегат ІІІ з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі адправіўся на гэты сход са сваімі радасцямі, спадзяваннямі, памкненнямі і чаканнямі. Творцы, у тым ліку акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, распавядаюць, якое значэнне адыгрывае з'езд у жыцці пісьменніцкай супольнасці ў цэлым і на іх асабістым творчым шляху ў прыватнасці.

Источник: Звязда,   30.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Прафесар Іван Саверчанка: "Даследчык літаратуры павінен паспрабаваць сябе ў творчасці"   / Весялуха, Марына /

Вось ужо амаль год у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуе ўзноўлены Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Яго ўзначальвае прафесар, доктар філалагічных навук, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Саверчанка. Навукоўца разважае пра здабыткі і перспектывы айчыннай літаратуразнаўчай навукі, новае пакаленне аспірантаў, а таксама магчымасць сумяшчаць навуковую і творчую працу.

Источник: Звязда,   24.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Якуб Колас: вядомы і невядомы   / Весялуха, Марына /

Святкаваць дні нараджэння любімых пісьменнікаў можна па-рознаму. А вось прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа дакладна ведаюць: кожны год 3 лістапада, у дзень яго нараджэння, усіх чакаюць у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі. Свята, што атрымала сімвалічную назву "Каласавіны", сёлета праходзіць у 30-ты раз. Навукоўцы розных пакаленняў шмат разважалі пра адметнасці творчасці Якуба Коласа, дзяліліся сваімі адкрыццямі і знаходкамі. Прапанову аб стварэнні персанальнай энцыклапедыі "Якуб Колас" выказаў доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі.

Источник: Звязда,   04.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Гісторыя яе душы   / Весялуха, Марына /

Пабачыў свет першы том Збору твораў Яўгеніі Янішчыц. Праца па падрыхтоўцы гэтага грунтоўнага выдання магла пачацца яшчэ ў 1990-я гады, але ўсялякая ўкладальніцкая ініцыятыва так і не заканчвалася поспехам. Першы том Збору твораў, што пабачыў свет у Выдавецкім доме «Беларуская навука», ужо можна знайсці на паліцах кнігарняў. Чаму кніга атрымалася менавіта такой? Якія новыя рысы ў творчасці любімай паэткі адкрые чытач? На гэтыя і многія іншыя пытанні нашага карэспандэнта адказвае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка.

Источник: Звязда,   22.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Усе дарогі вядуць у... Мір   / Весялуха, Марына /

Вось ужо пяць гадоў прайшло, як Мірскі замак змяніў статус: замест звання філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь стаў самастойным замкавым комплексам. Увесь гэты час установай кіруе кандыдат гістарычных навук Вольга Папко. Пад яе пільным кіраўніцтвам было зладжана мноства адметных выставак, арганізавана канферэнцый, рэалізавана выдавецкіх праектаў. За гэтае пяцігоддзе была надрукавана калектыўная манаграфія, прысвечаная гісторыі роду першых уладальнікаў Мірскага замка — Ільінічаў. Дапамагалі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   21.09.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Кожны пісьменнік стварае сваю літаратуру   / Весялуха, Марына /

Яго паважаюць. З ім раяцца. Многія маладыя літаратуразнаўцы выбіраюць менавіта яго як навуковага кіраўніка іх дысертацый. І гэта цалкам лагічна: за плячыма Уладзіміра Гніламёдава, доктара філалагічных навук, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — багаты даследчыцкі і творчы досвед. Ён выхаваў больш як чатыры дзясяткі аспірантаў, стварыў звыш дзясятка літаратуразнаўчых манаграфій, з грунтоўнымі раманамі, аповесцямі выступае ў друку і як пісьменнік. Уладзімір Васілевіч разважае пра важнасць быць шчырым у творчасці, неабходнасць перачытвання класікі і ўменне здзіўляцца як адну з важных рысаў чалавека.

Источник: Звязда,   27.08.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Яднанне неба і зямлі   / Весялуха, Марына /

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга рушыць з Мінска ў Рагачоў 31 жніўня. Яна пройдзе ўжо 23-ці раз і па традыцыі ў сталіцы Дня беларускага пісьменства горадзе Рагачове адбудзецца пасадка Саду Малітвы. У складзе экспедыцыі традыцыйна едуць многія вучоныя, прадстаўнікі НАН Беларусі. У ранейшыя гады ўдзел у паезках прымаў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Міхась Біч і многія іншыя.

Источник: Звязда,   25.08.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНАН Беларуси
Адкрывальнік забытых імёнаў   / Весялуха, Марына /

Так, усім вядома, што Леанід Дробаў стаў адкрывальнікам цэлай плеяды імёнаў беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя, што па яго кнізе «Жывапіс Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя» і дагэтуль вывучаюць айчыннае мастацтва, што ён выхаваў шмат аспірантаў, амаль 40 гадоў узначальваў аддзел у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. Але сёлета, калі мы адзначаем 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дробава, варта яшчэ раз прайсціся сцяжынамі памяці пра гэтага таленавітага чалавека з надзвычайнай жыццёвай энергіяй, зазірнуць у яе невядомыя завулкі і прыгадаць нечаканыя факты пра знакамітага мастацтвазнаўца.

Источник: Звязда,   13.08.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Нястомны вандроўнік Янка Маўр   / Весялуха, Марына /

Дзень нараджэння Янкі Маўра стаў выдатнай нагодай прэзентаваць у ЦНБ НАН Беларусі дзве новыя кнігі; яны пабачылі свет акурат сёлета і раскрываюць розныя бакіжыцця і творчасці, пры адчыняюць раней невядомыя старонкі лёсу творцы.

Источник: Звязда,   14.05.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Загучаць на мовах Пакістана   / Весялуха, Марына /

Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Пакістанскай акадэміяй літаратуры. Прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паунамоцнага пасла Пакістана ў Беларусі Масуда Рая, кіраўніка Пакістанскай акадэміі літаратуры, прафесара Касіма Бугхія з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.02.2016
Рубрика: НАН БеларусиМеждународное сотрудничество
Даследчык. Творца. Настаўнік   / Весялуха, Марына /

Адзін з найвыдатнейшых айчынных даследчыкаў літаратуры — доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Іосіфавіч Мушынскі 24 студзеня адзначыў 85-годдзе.

Источник: Звязда,   26.01.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
На зоры глядзіць беларус   / Весялуха, Марына /

Работа Цімафея Авіліна «Паміж небам і зямлёй: Этнаастраномія» не так даўно пабачыла свет у выдавецтве «Тэхналогія». Цімафей мае адукацыю фізіка-ядзершчыка, працуе ў галіне інфармацыйных тэхналогій, а таксама з’яўляецца супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.11.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
Лёс, які не паўтарыць   / Весялуха, Марына /

Шмат успамінаў, цёплых слоў на адрас паэта, выдатнага творцы, вучонага, акадэміка Акадэміі навук БССР Пятра Глебкі прагучала падчас юбілейнай вечарыны «І закрасуе скрозь шыпшына…», што прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сёлета мы адзначылі 110-годдзе з дня нараджэння гэтага таленавітага паэта, вучонага, шчырага і чулага чалавека.

Источник: Літаратура і мастацтва,   02.10.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Яшчэ раз пра выйну   / Весялуха, Марына /

Прэзентацыя манаграфіі доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Тычыны «Народ і вайна» прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут жа адбылося адкрыццё тэматычнай кніжнай экспазіцыі «Адна праўда застанецца…», у межах якой прадстаўленыя кнігі, літаратуразнаўчыя даследаванні супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   10.07.2015
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиНАН БеларусиСотрудники НАН
Грай, дуда   / Весялуха, Марына /

Апошнія дзесяцігоддзі цалкам пацвердзілі жыццяздольнасць дуды ў сучаснай беларускай музыцы розных стыляў і кірункаў. У канцы 1970-х гадоў, калі выйшла манаграфія Іны Назінай, майстар Лычкоўскі па замове даследчыцы зрабіў дуду. Гэты інструмент і сёння захоўваецца ў фондах Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.06.2015
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Залатая серыя нашай літаратуры   / Весялуха, Марына /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук прайшла прэзентацыя васьмідзясятага тома серыі «Беларускі кнігазбор» — кнігі выбраных твораў паэткі і перакладчыцы з Белаазёрска Ніны Мацяш.

Источник: Звязда,   04.06.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Не ляці, страла...   / Весялуха, Марына /

У вёске Стаўбун прайшоў абрад ваджэння і пахавання стралы. На свяце прысутнічалі навукоўцы з цэнтра даследванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.05.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Помнік з 23 цаглін   / Весялуха, Марына /

Завяршылася рэалізацыя праекта па падрыхтоўцы Збору твораў Івана Шамякіна ў 23 тамах. Ім апекаваўся вялікі творчы калектыў у складзе супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў Беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прэзентацыя гэтага адметнага праекта прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   22.05.2015
Рубрика: НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАН
Тры кіты залатой серыі   / Весялуха, Марына /

Дваццацігоддзе выдавецкага праекта «Беларускі кнігазбор», а таксама выхад у яго межах васьмідзясятага тома — Збору выбраных твораў паэтэсы і перакладчыцы Ніны Мацяш адзначылі адмысловай імпрэзай у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   22.05.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Месца для роднай мовы   / Весялуха, Марына /

Прэзентацыя Англійска-беларускага слоўніка, што пабачыў свет у выдавецтве «Вышэйшая школа», прайшла ў межах Дзён навукі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Гэтае выданне выверанае разам з супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, над ім працаваў цэлы творчы калектыў лексікографаў, перакладчыкаў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   08.05.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Манументальнасць... у газеце   / Весялуха, Марына /

Да літаратурна-мастацкай перыёдыкі чытачы звычайна ставяцца як да крыніцы звестак пра выхад новых кніг, з’яўленне тэатральных пастановак ці арганізацыю выставак. А калі зірнуць на перыёдыку ў больш глабальным маштабе, прааналізаваць выпускі газеты ці часопіса не за тыдзень, месяц ці нават год, а за некалькі дзесяцігоддзяў? Менавіта такі аналіз газеты «Літаратура і мастацтва» калісьці правяла кандыдат мастацтвазнаўства Дар’я Іваноўская. Па адукацыі мастак-фундаменталіст, падчас працы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі яна вывучае менавіта гэты напрамак мастацтва.

Источник: Літаратура і мастацтва,   17.04.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Прароцтва Драздовіча спраўджваецца   / Весялуха, Марына /

Напрыканцы мінулага года ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет кніга «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак». Важкі фаліянт аб’ёмам больш як 600 старонак, мноства мастацкіх работ Язэпа Драздовіча, яго літаратурныя творы, а таксама тэксты даследчыкаў, прысвечаныя вывучэнню спадчыны Язэпа Нарцызавіча. Але яшчэ не ўсе тэксты Язэпа Драздовіча публікаваліся, не ўсе яны апрацаваныя тэкстолагамі, некаторыя творы яшчэ застаюцца ў рукапісах, значная частка якіх захоўваецца ў ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.03.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Навука для культуры   / Весялуха, Марына /

Напрыканцы мінулага года ў галоўным корпусе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Галоўнай мэтай сустрэчы стала абмеркаванне выканання Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры краіны на 2010 — 2015 гады. У пасяджэнні ўзялі ўдзел міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, вучоныя, гісторыкі, філолагі, філосафы, мастакі, кіраўнікі тэатраў, вядомыя артысты, дзеячы мастацтва і культуры Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   09.01.2015
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАННаука и общество
Цаглінкі літпрацэсу XX ст.   / Весялуха, Марына /

Пабачыла свет трэцяя кніга чацвёртага тома фундаментальнага даследвання "Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя". На прэзентацыі кнігі, што адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, сабраліся выдаўцы, аўтары, сябры рэдакцыйнай калегіі, а таксама героі даследвання - аўтары, чыя творчасць аналізуецца ў гэтым томе. Дырэктар ЦНБ НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Груша ў прывітальным слове падкрэсліў выключную важнасць гэтай вялікай працы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   12.12.2014
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАН
Зроблена ў Слуцку   / Весялуха, Марына /

Выстаўка слуцкіх паясоў з фондаў Нацыянальнага музея ў Варшаве адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука зазначыў, што варта аднаўляць пояс на момант яго выканання, з яркімі і сакавітымі фарбамі, адэкватны той гістарычнай сітуацыі, у якой ён быў створаны, часу, калі выкарыстоўваўся.

Источник: Літаратура і мастацтва,   06.11.2014
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Ілья мурамец у небе   / Весялуха, Марына /

Вынікамі сваіх росшукаў навукоўцы падзяліліся падчас Міжнароднай канферэнцыі "Першая сусветная вайна ў народнай памяці і мастацкім адлюстраванні", што прайшла у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня прэзідыума НАН Беларусі, супрацоўнікі ЦНБ НАН і іншыя.

Источник: Літаратура і мастацтва,   10.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Сустрэнемся на прэзентацыях   / Весялуха, Марына /

Для айчынных выдавецтваў Дзень беларускага пісьменства - не проста магчымасць прадставіць самыя яркія выданні, але і шанц бліжэй пазнаёміцца са сваей аудыторыяй. сярод мноства выданняў і цікавых праэктаў, якія будуць прэзентаваны на свяце, грунтоўная калектыўная праца "Беларусь у Першай сусветнай вайне. 1914-1918", падрыхтаваная супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі да 100-годдзя з пачатку Вялікай вайны.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.09.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Аўтарытэт   / Весялуха, Марына /

Вечарына з нагоды 70-гадовага юбілею вядомага тэатра- і літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпана Лаўшука прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   01.08.2014
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Што напісаў Гамлет?   / Весялуха, Марына /

Удзельнікі "круглага стала" "Дзяржаўная падтрымка і папулярызацыя чытання ў Рэспубліцы Беларусь" абсудзілі стан чытання ў сучасным грамадстве. Свой погляд высказаў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы" Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Сяргей Гаранін.

Источник: Літаратура і мастацтва,   30.05.2014
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Нябронзавы класік   / Весялуха, Марына /

Прайшла прэзентацыя выдання "Аркадзь Куляшоў. Лясному рэху праўду раскажу...", на якой выступіла загадчык аддзела тэксталогіі і выданняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Тэрэза Голуб. Новае выданне манаграфіі Тэрэзы Голуб "Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова" пабачыць свет у Выдавецкім доме "Беларуская навука".

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.02.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
У космасе касцюма   / Весялуха, Марына /

Матэрыял, выкладзены ў даследванні Вольгі Лабачэўскай і Зінаіды Зімінай «Беларускі народны касцюм: Крой, вышыўка і дэкаратыўныя швы», назапашваўся аўтарамі падчас многіх экспедыцый, якія цягам больш як чвэрці стагоддзя ладзіліся ў розныя рэгіёны краіны. У якасці ілюстрацый да гэтага выдання служаць фотаздымкі аўтэнтычных беларускіх касцюмаў, якія захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, Брэсцкага і Гомельскага абласных краязнаўчых музеяў, а таксама іншых устаноў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.10.2013
Рубрика: Наука и общество
Сугучча ідэй, садружнасць сэрцаў   / Весялуха, Марына /

VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД «2013 год – год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў дзяржавах-удзельніцах СНД» прайшоў у Мінску. Яго арганізатарамі выступілі Міждзяржаўны фонд гуманітарнга супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці, беларускі ўрад пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.09.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
З´езд адкрыты!   / Весялуха, Марына /

У канцэртнай залі «Мінск» адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Міжнароднага з´езда славістаў. З прывітальнымі словамі да гасцей і ўдзельнікаў з´езда звярнуліся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, Міністр адукацыі краіны Сяргей Маскевіч, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва,   23.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Мінск – сталіца славістыкі   / Весялуха, Марына /

З 20 да 27 жніўня ў Мінску будзе праходзіць XV Міжнародны з´езд славістаў. Каб прадставіць вынікі сваіх даследванняў, прыняць удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў галіны і проста бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай, у сталіцу прыедуць больш як 600 навукоўцаў з 35 краін свету. У якасці арганізатараў форуму выступілі Міжнародны камітэт славістаў, Беларускі камітэт славітаў, а таксама Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   16.08.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Калейдаскоп узнагарод   / Весялуха, Марына /

Мінск прыняў юбілейны X Міжнародны конкурс «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД. Лепшай у намінацыі «Надрукавана ў Садружнасці» прызнана кніга Вольгі Лабачэўскай і Зінаіды Зімінай «Беларускі народны касцюм: крой, вышыўка, дэкаратыўныя швы», што пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука».

Источник: Літаратура і мастацтва,   07.06.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Ад летапісаў пачатак   / Весялуха, Марына /

Новае выданне «Помнікі літаратуры Беларусі X – XVIII стст.», што не так даўно пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», было прадстаўлена шырокай публіцы ў кнігарні «Публікацыя». У якасці аўтара-ўкладальнікаа кнігі выступіў вядомы даследчык, загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук прафесар Іван Саверчанка. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін адзначыў: «Збор пад адной вокладкай цэлага шэрага выдатных твораў старажытнай беларускай літаратуры – грунтоўная праца».

Источник: Літаратура і мастацтва,   17.05.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Трыумф кнігі, трыумф мастацтва   / Весялуха, Марына /

Традыцыйным стала правядзенне Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» напрыканцы студзеня, якраз напярэдадні Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, а ўрачыстай цырымоніі узнагароджання пераможцаў – у першыя дні працы форуму. Па выніках конкурсу пераможца ў намінацыі «Эўрыка» - навукова-папулярнае выданне «Хто жыве ў Беларусі» выдавецкага дома «Беларуская навука».

Источник: Літаратура і мастацтва,   08.02.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Знакавыя старонкі Года кнігі   / Весялуха, Марына /

Агляд найбольш значных кніжных выданняў за 2012 год, сярод якіх нямала твораў супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   01.02.2013
Рубрика: НАН Беларуси
1 2